11-я гарадская клiнiчная бальнiца
вул. Каржанеўскага, 4, Мiнск, 220108, Беларусь
Установа аховы здароўя
11-я гарадская клiнiчная бальнiца
вул. Каржанеўскага, 4, Мiнск, 220108, Беларусь
Міжнародны дзень медыцынскай сястры прымеркаваны да дня нараджэння заснавальніцы сястрынскага руху, англійскай сястры міласэрнасці Флорэнс Найтынгейл.
У календары 12 мая знаходзіцца недалёка ад знакавай для нашай краіны даты - Дня Перамогі. Гэта вельмі сымбалічна. За подзвігі ў ваенны час шэсць беларусак - медыцынскіх сясцёр, удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, былі ўзнагароджаны медалём Флорэнс Найтынгел.
І ў мірны час ёсць месца подзвігу. Не сцерліся яшчэ з памяці падзеі пачатку пандэміі COVID-інфекцыі, калі, пабароўшы свой страх, знаходзячыся перад невядомасцю, са словамі «калі не я, то хто», большасць з нас змаглі стаць адзіным цэлым і годна выдужыць у той няпросты час.
Паважаныя калегі, усе спецыялісты з сярэдняй медыцынскай адукацыяй! У гонар прафесійнага свята прыміце добрыя пажаданні здароўя і шчасці, міру і дабрабыту, дастатку і стабільнасці! Задавальненні ад уласнай працы, цяпла і разумення ў коле сям'і, пашаны і павагі сярод калег. Няхай ваша прафесійнае майстэрства, гуманнасць і міласэрнасць, чулае сэрца і ўмелыя рукі заўсёды будуць запатрабаваны і па заслугах ацэнены.