Лого

11-я гарадская клiнiчная бальнiца

вул. Каржанеўскага, 4, Мiнск, 220108, Беларусь

Гарачая лiнiя
+375 17 242-44-53
Служба даведак
+375 17 270-59-51
Служба адно акно
+375 17 225-88-27
Кабiнет платных паслуг
+375 17 225-88-52
Рэгістратура экстраная
+375 17 270-60-09
Рэгістратура планавая
+375 17 270-59-55
Тэлефон даверу
+375 29 303-86-18
Нумар па пытаннях хатняга гвалту (гвалту ў сям'і)
8 (801) 100-16-11
logo

Установа аховы здароўя

Заглушка

Гiсторыя бальнiцы

...
Амаль больш за ужо цэлае стагоддзе ахоўвалі здароўе чыгуначнікаў медыцынскія працаўнікі Беларускай магістралі. Ад прымітыўных "прыёмных пакояў" у пачатку XX стагоддзя да шматпрофільнай лячэбна-прафілактычнай установы - такі пройдзены за гэтыя гады слаўны шлях УЗ "11-я гарадская клінічная бальніца" (Дарожнай бальніцы). І на гэтым шляху - дзясяткі тысяч удзячных людзей, вернутых у жыццёвы лад.

Бальніца з гэтай назвай iснуе з 2007 году. Яна створана на базе чыгуначнай бальніцы, гісторыі якой больш за 100 гадоў. Першыя звесткi пра чыгуначную лякарню на станцыі Мінск адносіцца да 1889 года. Яна створана таварыствам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, утрымлівалася на яго сродкі, прызначалася для медыцынскага абслугоўвання сваіх работнікаў, мела магутнасць 6 ложкаў, размяшчалася ў будынку тэхнічнага чыгуначнага вучылішча. Загадваў бальніцай урач С.Іоф.

У Mінскі чыгуначны вузел уваходзілі дзве лініі: Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская. Медыцынскае абслугоўванне чыгуначнікаў, акрамя бальніцы, забяспечвалі 4 амбулаторыі, якія называліся ў той час прыёмнымі пакоямі. У іх працавалі 4 лекары, 4 фельчары і 2 зубныя лекары. Медыцынскі персанал быў падрыхтаваны для аказання дапамогі пры аварыях і крушэннях. У яго абсталяванне ўваходзілі набор медыкаментаў і перавязачны матэрыял, акушэрскія сумкі, насілкі.

У 1914 годзе завершана будаўніцтва чыгуначнай бальніцы. Але ў сувязі з першай сусветнай вайной будынак бальніцы быў аддадзены пад ваенны шпіталь для параненых салдат. Адкрыццё чыгуначнай бальніцы адбылося ў 1922 г. Яе магутнасць 52 койкі (20 тэрапеўтычных, 20 хірургічных, 12 інфекцыйных). Першы галоўны ўрач бальніцы - прафесар Лябедкін Сяргей Іванавіч - загадчык кафедры анатоміі медыцынскага факультэта БДУ.

У наступныя гады бальніца пашыралася. У пачатку 30-х гадоў колькасць ложкаў павялічылася да 70, у 1936 г. уведзена ў эксплуатацыю яшчэ 40, і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў яе складзе налічвалася 155 ложкаў. Функцыянавалі аддзяленні: тэрапеўтычнае, хірургічнае, акушэрска-гінекалагічнае, сухотнае.

Падчас вайны бальніцы нанесены значныя разбурэнні. Але ўжо праз месяц пасля вызвалення Мінска ў адноўленым будынку функцыянавалі 100, а ў 1947 г. 176 ложкаў.

У 1953 годзе на базе Мінскай чыгуначнай бальніцы арганізаваны метадычны, кансультатыўны і лячэбны цэнтр для ўсёй Беларускай чыгункі і дарожная бальніца на 250 ложкаў. Да 1967 бальніца была пашырана да 275 ложкаў. У 1970 г. уведзена ў строй у іншым месцы Мінска новая бальніца. Яна аб'яднана разам са сваёй папярэдніцай пад адзіным кіраўніцтвам, агульная ложкавая магутнасць – 750 ложкаў.

Амбулаторная дапамога чыгуначнікам і членам іх сем'яў аказвалася ў паліклініцы, якая размяшчалася ў першым будынку бальніцы на арт. Мінск-Таварная. У 1988 г. на вул. Варанянскага ўведзена ў строй новая паліклініка для дарослых і дзяцей на 840 наведванняў за змену.

У розныя гады бальніцу ўзначальвалі ўрачы: у перадваенны перыяд Лябедкін Сяргей Іванавіч (1922 г. - 1926 г.), Далмацкі (з 1926 г.), Далголікаў Павел Паўлавіч (з 1939г.), а ў пасляваенны перыяд - Грэчыкава Зінаіда Васільеўна, Немец Іосіф Пятровіч, Канапелька Васіль Васіллевіч, Сяпіч Павел Ігнатавіч, Карвігаў Генадзь Канстанцінавіч, Вячэрскі Рыгор Арсенцьявіч (1968 г. -1970 г.), Акунеў Іван Мартынавіч (1970 г. – 1978 г.), Зюзянкоў  Віктар Васільевіч. г.), Драздоў Аляксандр Іванавіч (2001 г.- 2002 г.), Крыловіч Валеры Мікалаевіч (2002 г. – 2003 г.). Лунеўскі Віталь Адамавіч (2003-2010 гг.), Казачонак Жанна Віктараўна (2010-2020), Урублеўскі Валеры Анатольевіч (2021-2022), Табанькоў Андрэй Анатоллявiч (2023-2024).