11-я гарадская клiнiчная бальнiца
вул. Каржанеўскага, 4, Мiнск, 220108, Беларусь
Установа аховы здароўя
11-я гарадская клiнiчная бальнiца
вул. Каржанеўскага, 4, Мiнск, 220108, Беларусь
У рамках грамадскага кантролю па пытаннях захавання заканадаўства аб працы, ахове працы лідэр галіновага прафсаюза азнаёміўся з умовамі працы і адпачынку працаўнікоў.
Таксама Георгій Будрэвіч сустрэўся з галоўным урачом Андрэем Табаньковым і старшынёй прафкама нашай установы Алай Явід. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўмацавання ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны, арганізацыі турысцка-экскурсійнай дзейнасці, узаемадзеянне з "Беларустурыстам", а таксама магчымасці аздараўлення членаў прафсаюза ў прафсаюзных санаторыях ФПБ.
Георгій Будрэвіч расказаў, што толькі ў верасні бягучага года Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя была аказана матдапамога 61 члену прафсаюза, якія аздаравіліся ў санаторыях "Белпрафсаюзкурорта", агульны памер дапамогі членам прафсаюза на гэтыя мэты склаў 14,8 тыс. рублёў